Твір на тему: «Чаму разышлися шляхи-дароги Лабановича и Ядвиги» за твором Я. Коласа «На розстанях»

...
Твір на тему: «Чаму разышлися шляхи-дароги Лабановича и Ядвиги» за твором Я. Коласа «На розстанях» 1.24/5 (24.85%) 33 голос[ов]

Твір на тему: «Чаму разышлися шляхи-дароги Лабановича и Ядвиги» за твором Я. Коласа «На розстанях»

Я.Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi, раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.

Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з’яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык – гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi, загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п’яняк.

Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласоускiя пытаннi: “Што такое жыццё? У чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?” Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты — “намацаць галiнамi сонца”.

Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.

Лабановiч — чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi, якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.

Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я.Коласа. Часамi ён памыляуся, але нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i непахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай: “Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям”.

Цяжкай была доля народнага настаунiка у дарэвал. час. Я.Колас ведау гэта са свайго вопыту. Не усе настаунiкi маглi вынесцi гэтыя цяжкiе выпрабаваннi лесу. Некаторыя з iх цалавалi папоускiя рукi, кланялiся станавому прыставу. Такiм чынам яны куплялi адносны спакой i бестурботнае iснаванне. Але за гэта яны плацiлi вялiкую цану — страту чалавечай годнасцi. Лепшыя, найбольш перадавыя выбiралi сабе iншы шлях. Быу ен цяжкi, але быу ен слауны. На яго з самага пачатку працы у школе уступiу Андрэй Лаба новiч.

Мы знаемiмся з iм, калi ен размауляе са школьнай старожкай, i развiтваемся, калi ен выходзiць на волю з турмы. Многа за гэты час падзей адбылося у грамадстве, шмат перажыу Лабановiч асабiстага гора. Усе гэта рабiла уплыу на яго натуру, акрэслiвала погляды, гартавала волю, узбагачала вопыт. Лабановiч — настаунiк, i праца у школе спачатку робiцца амаль галоуным яго клопатам. Ен прыязджае у Цельшына, поуны радасных надзей, асветай прынесцi карысць народу. Але жыцце вучыць, што надзеi яго былi марнымi. На кожныым кроку яму чыняць перашкоду начальства, яго кiдаюць з адной школы у другую, за iм сочаць. Увесь час у свядомасцi Лабановiча iдзе вялiкая духоуная работа. Перад iм узнiкаюць пытаннi, якiя патрабуюць ад яго адказу. Жыцце штодзень ставiць перад Лабановiчам складаныя праблемы. Лабановiч пакахау Ядвiгу. Але жыцце такое жорсткае, што раскiдала iх па свеце. Для чаго чалавек жыве на свеце? Адказ на гэта пытанне толькi адзiн: для таго каб чалавек здабыу шчасце. Лабановiч праходзiць складаны шлях, часам збiваецца, часам прымае неправiльныя рашэннi. Галоунае — лiчыць ен, каб не трацiць усведамлення сваiх памылак. На шляху Лабановiча не раз паустаюць перашкоды. Ен пераадольвае iх, хоць i з вялiкай тратай душэуных сiл. Лабановiч не проста iснуе. Ен жыве актыным жыццем, робiць усе, што можа, на што ен здольны, каб яно паляпшала, рабiлася вартым чалавека, прыносiла яму радась. Пасля доугiх блуканняу Лабановiч уступае на шлях актыунай барацьбы з црызмам. Падпольная брашура, некiм падкiнутая, гутаркi з настаунiцай Вольгай Андрэеунай, сустрэча з падпольшчыкамi робяць пераварот у душы Лабановiча. Лабановiч пачынае усведамляць, як трэба змагацца з царызмам. Ен распаусюджвае пракламацыi, вядзе растлумачальную работу сярод сялян. За свае жыцце, поунае падзей, супярэчлiвых ряшэнняу, пошукау свайго месца у барацьбе з царызмам, Лабановiч вырас палiтычна, набыу вопыт, шмат чаго зразумеу i асэнсавау. На апошнiх старонках расказваецца пра гутаркi Лабановiча з бальшавiком, пiцерскiм рабочым Галубовiчам. Гутаркi адкрылi вочы Лабановiчу на многае. За сваю дзейнасць Лабановiчу даводзi цца расплачывацца беспрацоуем, нават турмой, але ен не шкадуе аб гэтым. Змаганне за народнае шчасце прыносiць яму радасць.

У Лабановiча моцна развiта пачуцце калектывiзму i адказнасцi за агульную справу. Асабiстыя якасцi Лабановiча — ен добра выхаваны чалавек. У спрэчках са сваiмi iдэйнымi ворагамi ен паводзiць сабе з па чуццем годнасцi. Лабановiч гатовы на самаахвярнасць дзеля агульнай справы. Лабановiч яшчэ i паэт. Ен складае вершы, вядзе дзеннiк. Ен – паэт, са сваiм светаадчуваннем, сваей мовай, замiлаваным стауленнем да прыроды.

Завантаження...

Схожі твори

Прокоментуйте...или напишите ваш отзыв! Забронировать сочинение чтобы не списали одноклассники тоже здесь!

АНТИСПАМ: (Обязательно ответьте, надеемся у вас нормально с математикой?)


п'ять − = 3



или прокомментируйте через социальную сеть vkontakte (но лучше через комментарии выше!)